Супрацоўнікаў "Прэс-клуба" знайшлі на Акрэсціна

Супрацоўнікаў "Прэс-клуба" знайшлі на Акрэсціна

Амаль суткі сваякі і блізкія не ведалі, дзе знаходзяцца затрыманыя супрацоўнікі "Прэс-клуба". 

Толькі ў другой палове дня ў сераду сваякам паведамілі, што фінансавы дырэктар "Прэс-клуба" Сяргей Альшэўскі знаходзіцца на Акрэсціна. Пры гэтым сілавікі адмаўляюцца пракаментаваць, на падставе якіх абвінавачванняў адбыліся затрыманні, перадае "Белсат".

Пазней стала вядома, што на Акрэсціна знаходзіцца кіраўніца "Прэс-клуба" Юлія Слуцкая: яе затрымалі напярэдадні ў аэрапорце па вяртанні ў Беларусь. Верагодна, на Акрэсціна знаходзяцца і астатнія затрыманыя супрацоўнікі — Ала Шарко, Пётр Слуцкі, Сяргей Якупаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі