Сустрэча Барака Абамы і лідараў Кангрэса адкладзеная
Сітуацыя з падвышэннем столі дзяржаўнай пазыкі ЗША працягвае заставацца падвешанай.
Раніцай 15 кастрычніка (па беларускім часе) прэзідэнт ЗША збіраўся правесці экстраную сустрэчу з кангрэсменамі ад абедзвюх партый. У заяве Белага дома гаворыцца, што сустрэча адкладзеная, каб даць лідарам кангрэса самім прасунуцца ў кірунку кампраміснага рашэння.
Пра час новай сустрэчы пакуль не паведамляецца.
У нядзелю Кангрэс чарговы раз не здолеў дасягнуць кампрамісу ў перамовах пра падвышэнне столі дзяржаўнага абавязку. У панядзелак біржавыя таргі адкрыліся падзеннем амерыканскіх індэксаў. Пад уплывам адмены сустрэчы Абамы з кагрэсменамі яно можа працягнуцца і сёння.
Лідар дэмакратычнай большасці ў сенаце Гары Рыд назваў сваю тэлефонную гутарку з лідарам рэспубліканцаў Мітчам Маконэлам прадуктыўнай. Аднак згоды па павелічэнні столі дзяржпазыкі звыш раней узгодненых 16,7 трыльёнаў долараў у іх дасягнуць не атрымалася.
Сенатар ад Рэспубліканскай партыі Сузан Колінс таксама прызнала, што дамова пакуль не дасягнутая. Аднак заявіла, што сенатары набліжаюцца да яе. Апошні тэрмін мінае ў гэты чацвер, паведамляе руская служба BBC.
Фота: prousa.ru/us_congress.