Сустрэча Сахашчыка і Залужнага: пра што гэта сведчыць?

Сахашчык і Залужны / тг-канал Сахашчыка
Сахашчык і Залужны / тг-канал Сахашчыка

Фота Валерыя Сахашчыка і Валерыя Залужнага абляцела беларускія медыя напачатку 2023-га году. Пра што можа сведчыць сустрэча “міністра абароны Ціханоўскай” і галаўнакамандуючага УСУ? На гэтае пытанне ў эфіры Еўрарадыё адказаў палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

“Гэта вельмі непрыемнае фота для Аляксандра Лукашэнкі. Сустрэча Сахашчыка з Залужным для яго — вельмі непрыемны сігнал. Логіка Залужнага, мне падаецца, цалкам зразумелая, бо ён прадстаўнік ваеннага кіраўніцтва Украіны, а ваеннае кіраўніцтва хоча выкарыстоўваць увесь магчымы рэсурс. Чаму гэтае фота з’явілася толькі цяпер, хоць сама сустрэча была яшчэ ў лістападзе? Тут логіка таксама зразумелая: Кабінету Ціханоўскай трэба падкрэсліць свае сувязі з кіраўніцтвам Украіны. І вось цяпер мы бачым пацверджанне гэтаму”.

Паводле меркавання Фрыдмана, для Сахашчыка гэтае фота куды больш важнае, чым Залужнаму: “Але Залужны пагадзіўся на гэтае фота. А ён — не той чалавек, які нешта проста так робіць. Кожнае фота і тэкст Залужнага — гэта заўсёды па справах. Гэты чалавек вельмі заняты. І калі такое сэлфі было зробленае, то, мне падаецца, яно не для калекцыі”.

Пра што яны там размаўлялі?

“Перш за ўсё, гэта сустрэча двух вайскоўцаў. Мне падаецца, што Залужнаму быў цікавы вопыт Сахашчыка, яго ацэнкі беларускай арміі”, — мяркуе Фрыдман.           

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі