Сусветны банк: да дэфолту ЗША засталіся лічаныя дні

Да магчымага дэфолту ЗША засталося ўсяго пяць дзён. Пра гэта заявіў кіраўнік Сусветнага банка Джым Ён Кім. Паводле яго слоў, няздольнасць палітыкаў у Вашынгтоне дасягнуць дамоўленасці аб павышэнні "столі" дзяржаўнага доўгу можа стаць прычынай глабальнай эканамічнай катастрофы.

"Толькі пяць сутак аддзяляюць нас ад вельмі небяспечнага моманту. Я заклікаю амерыканскіх палітыкаў у экстраным парадку знайсці рашэнне перад дэдлайнам. Бяздзейнасць можа прывесці да павышэння працэнтаў па пазыках, падзення даверу на сусветных рынках і запаволення тэмпаў росту", — сказаў Джым Ён Кім, словы якога прыводзіць Газета.Ru.

"Калі дэдлайн будзе праігнараваны, то гэта можа быць катастрафічнай падзеяй для краін, якія развіваюцца, і ў выніку, нанясе велізарную шкоду развіцця эканомікі", — падкрэсліў ён.

Раней міністр фінансаў ЗША Джэк Лью і кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэм (ФРС) Бэн Бернанке запэўнілі іншых вядучых эканамістаў краін "Вялікай дваццаткі" (G20), што ЗША знойдуць выйсце з тупіка, выкліканага немагчымасцю двух асноўных партый краіны дамовіцца аб павышэнні столі дзяржаўнага доўгу, да крайняй даты — 17 кастрычніка.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і лідары Рэспубліканскай партыі ў Кангрэсе пакуль не могуць дамовіцца аб вырашэнні пытання з дзярждоўгам, што ўжо вылілася ў прыпыненне працы дзяржслужачых і пагражае дабрабыту простых амерыканцаў.

Па словах эканамічнага аглядальніка BBC Эндру Ўокера, міністры фінансаў шматлікіх краін свету не вераць у тое, што ў ЗША магчымы дэфолт, аднак выказваюць турботу і дамагаюцца хутчэйшага заканчэння крызісу.

Фота: rus.azattyq.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі