Сварка братоў у Віцебску скончылася дзвюма смерцямі

Кватэра, у якой знайшлі цела братоў​ / @skgovby
Кватэра, у якой знайшлі цела братоў​ / @skgovby

Крымінальную справу па артыкуле "Забойства" распачалі віцебскія следчыя пасля агляду кватэры, дзе былі знойдзеныя целы двух братоў. Аднаму было 58 гадоў, другому 64 гады.

Цела братоў без прыкмет жыцця знайшлі напярэдадні ўвечары сваякі і выклікалі міліцыю.

Калі адбылася трагедыя, следчыя пакуль не могуць сказаць. Дакладныя даты вызначаюцца. Паводле папярэдніх звестак, браты пасварыліся, і старэйшы ўдарыў малодшага сякерай. Удар быў смяротным.

"Праз некаторы час 64-гадовы мужчына скончыў жыццё самагубствам", паведамляецца ў телеграм-канале Следчага камітэта.

Прызначаныя экспертызы, расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі