Сваякі Сафіі Сапега пракаментавалі памілаванне Рамана Пратасевіча
Сафія Сапега на судзе / ТАСС/БЕЛТА
Сваякі Сафіі Сапега пракаментавалі памілаванне Рамана Пратасевіча.
"Наша дзяўчынка за ўсё гэта цягне. А гэты казёл — няма Іншых слоў. Сволач! І ажаніўся, і памілавалі яго. У мяне мурашкі па скуры. Я не разумею, што адбываецца", — сказала цётка Сафіі ў каментары ТГ-каналу Mash.
Жанчына дадала, што ні яна, ні мама Сафіі толкам нічога не ведаюць пра справу. Папярэдне, 24 траўня павінен адбыцца суд, на якім вызначаць, ці перавядуць Сафію адбываць пакаранне ў Расіі.
Расіянка Сафія Сапега была дзяўчынай Рамана Пратасевіча і адміністратарам "Чорнай кнігі Беларусі". Іх разам затрымалі ў траўні 2021 года, калі ў Мінску прымусова пасадзілі самалёт кампаніі Ryanair. Як і Пратасевіч, Сапега пайшла на супрацу са следствам. Ёй прысудзілі 6 гадоў калоніі і адмовілі ў памілаванні, хаця сваякі дзяўчыны аплацілі ўсю прызначаную ёй кампенсацыю.
У красавіку 2023-га беларускія ўлады пагадзіліся перадаць Сапега ў Расію для далейшага адбыцця пакарання. Суд па экстрадыцыі дзяўчыны павінен адбыцца ў Маскве 24 траўня. Сама яна, відавочна, дагэтуль перабывае ў гомельскай жаночай калоніі.
22 траўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рамана Пратасевіча, якога на пачатку траўня асудзілі на 8 гадоў калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.