Сваякі ўладальнікаў рэстарана ў Курапатах маглі быць рэпрэсаваныя

Родственники владельцев ресторана в Куропатах могли быть респрессированы

Скандал у сувязі з адкрыццём рэстарана ў Курапатах не сціхае. Блогер Эдуард Пальчыс правёў расследаванне і высветліў, хто з'яўляецца ўладальнікам рэстарана "Паедзем паядзім".

У 2007 годзе тэрыторыю, на якой пабудавалі рэстаранны комплекс, арандавала кампанія "БелРэстІнвест". Але яна да "Паедзем паядзім" дачынення не мае. Рэстаранам на 51-ым кіламетры МКАД займаецца ТАА "Амізбел". Пра гэтую кампанію ў інтэрнэце інфармацыі мала. Заснавальнікам і ўласнікам "Амізбел" з'яўляецца кампанія "Белноватэкс груп". У офісе кампаніі кажуць, што ніякага дачынення да новага рэстарана ля Курапатаў не маюць, і пералічваюць нам іншыя ўстановы ва ўласнасці кампаніі:

"У нашай уласнасці рэстараны "Гранд-Кушавель" і "The View". Вас дэзінфармавалі", ― распавядае супрацоўніца "Белноватэкс груп".

Адзіны дзяржаўны рэгістр выдае ўладальнікаў "Белноватэкс". 32% належыць Леаніду Зайдэсу, яшчэ 24,5% ― грамадзянцы Ізраіля Але Сурыс. 29% і 14,5% належаць амерыканскай кампаніі “Лентон Реалці ЛЛС” і кіпрскаму афшору "Білсі Інвестмент Лімітэд" адпаведна. Дарэчы, дзве апошнія кампаніі з'яўляюцца уладальнікамі "БелРэстІнвест", у якой "Амізбел" арандуе комплекс рэстарана.

 

Родственники владельцев ресторана в Куропатах могли быть респрессированы
Фота з сайта 1863x.com
Родственники владельцев ресторана в Куропатах могли быть респрессированы
Родственники владельцев ресторана в Куропатах могли быть респрессированы

У нас не атрымалася звязацца з Леанідам Зайдэсам. У прыёмнай "Белноватэкс груп" Еўрарадыё адказалі, што "нікога з кіраўніцтва цяпер няма, яны на аб'екце".

Атрымліваецца, галоўны ўладальнік рэстарана "Паедзем паядзім" у Курапатах - Леанід Лейбавіч Зайдэс. Мяркуючы па яго старонцы ў Фэйсбуку, ён нарадзіўся ў Слуцку ў 1964 годзе. На сайце "Памяць народа" знаходзім старонку з дадзенымі радавога Зайдэса Лейба Аранавіча, які нарадзіўся ў Слуцку. Супадзенне?

 

Родственники владельцев ресторана в Куропатах могли быть респрессированы
Скрыншот з сайта pamyat-naroda.ru

Далей на сайце ахвяр палітычнага тэрору ў СССР знаходзім Зайдэса Арона Ісакіевіча: ён быў накіраваны ў ссылку на поўнач Расіі і пазбаўлены выбарчага права. Рэпрэсаваны Зайдэс таксама нарадзіўся ў Слуцку ― зноў супадзенне.

Родственники владельцев ресторана в Куропатах могли быть респрессированы
Скрыншот з сайта base.memo.ru

Таксама на сайце ахвяр рэпрэсій знаходзім Сегальчыка-Сагальчыка Гірша Хаімавіча ― цёзкі Лявона Сагальчыка з Чыкага. Ён нарадзіўся ў Лагойску. Далёка не факт, што гэта можа быць сваяк амерыканскага бізнесмена, але …

 

Родственники владельцев ресторана в Куропатах могли быть респрессированы
Скрыншот з сайта base.memo.ru

Гірш асуджаны “тройкай” 2 ліпеня 1938 за падазрэнне ў шпіянажы, а 1 кастрычніка "расстраляны ў Мінску". Магчыма, нават у Курапатах.

Мы не можам сцвярджаць, што ўсе вышэйпералічаныя людзі ― сваякі бізнесменаў, якія маюць дачыненне да рэстарана ў Курапатах. Можа быць, гэта іх цёзкі. Мы проста хочам паказаць, што рэпрэсіі былі настолькі маштабныя, што закранулі амаль кожную сям'ю. А Курапаты ― тое месца, якое сімвалізуе рэпрэсіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі