Святлана Алексіевіч атрымала прэмію імя Ганны Паліткоўскай

Святлана Алексіевіч атрымала прэмію імя Ганны Паліткоўскай

Святлана Алексіевіч атрымала прэмію імя Ганны Паліткоўскай, заснаванай няўрадавай міжнароднай арганізацыяй RAW in WAR (Дапамагчы ўсім жанчынам у вайне) з Вялікабрытаніі, інфармуе Радыё Свабода. Беларускую пісьменніцу, нобелеўскую лаўрэатку ўзнагародзілі за "смелыя выступленні аб несправядлівасці на постсавецкай прасторы і прадстаўленне голасу тым, хто патрапіў у пастку канфлікту ў мінулым ці сучаснасці".

Звычайна гэтай прэміяй узнагароджваюцца жанчыны, якія займаюцца журналістыкай, палітыкай ці праваабарончай дзейнасцю, асвятляюць вайсковыя канфлікты. Дагэтуль прадстаўнікі нашай краіны яе не атрымлівалі.

Журналістка маскоўскай "Новой газеты" Ганна Паліткоўская была забітая ў 2006 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі