Святлана Ціханоўская — кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Святлана Ціханоўская — кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Жонка палітвязня Сяргея Ціханоўскага Святлана Ціханоўская паўдзельнічае ў прэзідэнцкіх выбарах. 14 ліпеня ЦВК Беларусі прагаласаваў аднагалосна.

Прэтэнзіі былі да дома ў Гомельскай вобласці (ён уяўляе гісторыка-культурную каштоўнасць), які па звестках ЦВК знаходзіцца ў валоданні Сяргея Ціханоўскага з 2016 года. Сам Ціханоўскі не змог запоўніць дэкларацыю і кантакту з ім не было, сказала Святлана. Яна не ведала, ці здзелка завершана і дом ужо ва ўласнасці Сяргея. Дакументы ж былі забраныя падчас ператрусаў.

Парушэнне было прызнана "істотным". Аднак паколькі здзелка аспрэчваецца, было вырашана парушэнне не выкарыстоўваць як падставу для нерэгістрацыі.

"Змяншаць не хацелася колькасці кандыдатаў", — сказала Ярмошына.

"Я спадзяюся на перамены ў гэтым годзе, на вельмі вялікія перамены", — заявіла Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі