Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з гісторыкам Ювалем Харары

Юваль Харары і Святлана Ціханоўская / Скрыншот відэазапісу Офіса Ціханоўскай
Юваль Харары і Святлана Ціханоўская / Скрыншот відэазапісу Офіса Ціханоўскай

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская праводзіць рабочы візіт у Грэцыю, паведамляе офіс палітыка.

Ціханоўская выступіла на Афінскім дэмакратычным форуме. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічаюць прэм'ер-міністр Грэцыі, прэм'ер Славакіі, міністр замежных спраў Венгрыі, экс-прэзідэнт Эстоніі і гісторык, філосаф, аўтар кніг-бэстсэлераў Юваль Харрари. Форум праходзіць у месцы, дзе выступалі яшчэ Платон і Сакрат.

У дыскусіі разам з Харары Ціханоўская закранула тэму даверу.

"Беларусы, якія разам выходзілі на пратэсты і якія змагаюцца за агульную мэту, давяраюць адзін аднаму. У той жа час тыя, хто працуе на рэжым, нікому не вераць, іх матывацыя заснавана толькі на жаху, які выклікаецца. Дык хто мацней: тыя, хто аб'яднаны адзінай мэтай і вераць адзін аднаму, ці тыя, хто змацаваны толькі страхам? Я ўпэўнена, перамога — за даверам ", — сказала Ціханоўская.

Пасля форуму Ціханоўская і Харары правялі асобную сумесную сустрэчу, дзе гаварылі пра пераходныя і крызісныя перыяды ў гісторыі дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі