Святлана Ціханоўская папрасіла беларусаў падтрымліваць адно аднаго

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы ў Гданьску

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы ў Гданьску / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візітам Гданьск, дзе сустрэлася з беларускай дыяспарай. Беларуская лідарка правяла шчырую размову з амаль сотняй гасцей, дзе выслухала і пазначыла праблемы, якія турбуюць людзей, каб у далейшым прасоўваць іх вырашэнне на сустрэчах з польскімі ўладамі.

Акрамя таго, яна адказала на шматлікія пытанні, падкрэсліла важнасць дыялогу для падтрымкі беларускай супольнасці ў Польшчы і  ўхваліла грамадска-палітычную і культурную актыўнасць беларусаў Гданьска:

— Пасля афіцыйных сустрэчаў, канферэнцыяў і інтэрв'ю такія нефармальныя і душэўныя сустрэчы натхняюць і зараджаюць энергіяй. Тым больш, калі размова — з такой актыўнай і шматлікай дыяспарай, як ваша. Шкадую, што не магу прыязджаць сюды часцей, але радуюся кожнай магчымасці.

Як падаецца, найлепшая крыніца сіл фізічных і духоўных — гэта блізкія людзі, іншыя беларусы. Таму трэба сустракацца часцей, падтрымліваць адно аднаго, абмяркоўваць усё, што нам баліць. Гэта мая такая просьба — уцягваць у беларускія справы ўсіх беларусаў, якія апынуліся ў вашым рэгіёне. А таксама — працаваць з мясцовымі палітыкамі і медыя — каб Беларусь не сыходзіла з парадку дня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі