Сямашка назваў дату, калі Мінск і Масква ўзгодняць дарожныя карты па інтэграцыі

Сямашка назваў дату, калі Мінск і Масква ўзгодняць дарожныя карты па інтэграцыі

Беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка ў інтэрв'ю "Российской газете" назваў дату, калі Мінск і Масква ўзгодняць дарожныя карты па інтэграцыі. Ён спадзяецца, што гэта можа адбыцца да канца красавіка 2021 года.

31 дарожная інтэграцыйная карта была падрыхтавана ў 2019-м з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна міжурадавай рабочай групай па інтэграцыі. Аднак усе яны не былі тады ўзгоднены — узніклі пытанні па падатковай палітыцы, па нафце і газе. У выніку праект "замарозіўся" — у Беларусі ў 2020-м прайшлі прэзідэнцкія выбары, пачаліся масавыя пратэсты. Аднак восенню мінулага года перамовы па дарожных картах аднавіліся.

Сямашка кажа, што "тры карты — па ўніфікацыі падатковага заканадаўства і дзве карты па мытным рэгуляванні — зліліся ў адну", таму замест 31-й цяпер 28 дарожных карт. 21 адна з іх гатовая да падпісання. "Засталіся толькі сем карт, — працягвае Уладзімір Сямашка. — Да канца красавіка, я спадзяюся, яны будуць узгоднены. І тады дарожныя карты і праграму іх рэалізацыі магчыма будзе падпісаць у першай палове 2021 года". А да 1 студзеня 2022-га мусяць быць прынятыя міжурадавыя пагадненні, якія агавораны дарожнымі картамі.

"Канец гэтай працы ўжо бачны", — лічыць пасол. Нешта падобнае гаварыў па выніках сустрэчы з Пуціным у лютым 2021-га і Лукашэнка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі