Сям'я афганцаў з 9 чалавек праз Беларусь дабралася да Германіі, а іх вярнулі

Сям'я афганцаў з 9 чалавек праз Беларусь дабралася да Германіі, а іх вярнулі

Сям'я афганцаў з 9 чалавек праз Беларусь дабралася да Германіі, а іх вярнулі. Праўда, не ў Беларусь, а ў Польшчу, дзе яны раней заявілі пра жаданне атрымаць "міжнародную абарону".

Як паведамляюць польскія памежнікі, сям'ю палякам перадаў нямецкі бок. Бацькам 48 і 50 гадоў, сямі дзецям — ад 10 да 24 гадоў. Высветлілася, што мігранты прыляцелі ў Беларусь у чэрвені 2021 года. Пасля яны нелегальна перайшлі ў Польшчу, дзе іх затрымалі і адправілі ў цэнтр для замежнікаў. Тады афганцы і падалі заяву аб уключэнні іх пад міжнародную ахову ў Польшчы. Але выніку разгляду не дачакаліся. Калі ў пачатку жніўня афганцаў вызвалілі з цэнтра замежнікаў, яны на аўтобусе паехалі ў Германію, дзе падалі заяву аб прадастаўленні прытулку. Аднак захады сям'і з Афганістана па атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы сталі падставай для іх вяртання ў гэтую краіну. Вяртацца на радзіму мігранты не жадаюць, хочуць застацца ў ЕС.

Летась у Германію праз Беларусь і Польшчу трапілі 11 тысяч мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі