У Беларусі застаецца каля 1,5 тысячы мігрантаў, якія спадзяюцца трапіць у ЕС

Мігранты ў лагістычным цэнтры на мяжы з Польшчай / @gpkgovby
Мігранты ў лагістычным цэнтры на мяжы з Польшчай / @gpkgovby

У Беларусі застаецца каля 1,5 тысячы мігрантаў, якія разлічваюць трапіць у ЕС. Гэта дадзеныя Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Іх падае нямецкае выданне Das Parlament.

У МАМ таксама расказалі, што 628 чалавек чакаюць свайго лёсу ў лагістычным цэнтры недалёка ад польскай мяжы. Выданне адзначае, што цэнтр мала прыдатны для пражывання людзей — "праз адсутнасць стандартаў бяспекі і гігіены".

Яшчэ некалькі тысяч мігрантаў, якія спрабавалі праз Беларусь трапіць у ЕС, цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы: 1.670 чалавек размяшчаюцца ў закрытых памяшканнях і 1076 чалавек — у адкрытых цэнтрах. Нямецкае выданне адзначае, што польскія ўлады абмежавалі доступ валанцёраў і журналістаў да мігрантаў, таму ацаніць іх становішча там цяжка.

Віноўнікам сітуацыі ў ЕС лічаць Аляксандра Лукашэнку, нагадвае Das Parlament. З падачы беларускага лідара было арганізаванае наўмыснае перамяшчэнні бежанцаў у памежную зону і актыўная падтрымка іх незаконнай міграцыі ў ЕС. Гэта зрабілася своеасаблівым адказам на санкцыі супраць беларускага рэжыму.

У 2021 годзе не менш за 20 000 чалавек прыбылі ў ЕС праз Беларусь. 11 000 з іх нелегальна заехала ў Германію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі