Сям'я тры месяцы склейвала парэзаныя дзедам-параноікам 140 тысяч юаняў
Кітайская сям'я тры месяцы склейвала парэзаныя дзедам-параноікам 140 тысяч юаняў (гэта прыблізна 21 300 долараў). Паведамляецца, што 85-гадовы мужчына прадаў за 200 тысяч юаняў дом. Пасля ў яго ўзніклі праблемы са здароўем. Дзед вырашыў, што сваякі хочуць забраць у яго грошы і парэзаў іх. Калі сын з жонкай гэта заўважылі, большасць купюраў ужо былі знішчаныя.
Мужчына і жанчына штодзённа на працягу трох месяцаў трацілі па 17 гадзінаў на склейванне грошай. У выніку юані прынялі ў банк і залічылі на банкаўскі рахунак.