Сярэдні заробак у Мінску за месяц знізіўся больш як на 300 рублёў
Сярэдні заробак ў Мінску ў студзені 2021 года склаў 1849 рублёў, піша Белстат. Па сярэднім курсе Нацбанка, гэта складае 720 долараў.
Між тым у снежні 2020-га заробак складаў 2151 рубель, або 841 долар (больш на 14,39%).
Розніца складае 302 рублі.
Праўда, варта адзначыць: у снежні многія атрымліваюць разнастайныя гадавыя прэміі ды бонусы, за кошт чаго снежаньскі заробак вышэйшы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.