Сяргей Бароўскі вярнуўся ў мінскае "Дынама"
Вядомы айчынны футбольны спецыяліст Сяргей Бароўскі з 1 студзеня стаў спартыўным дырэктарам мінскага "Дынама". Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба.
Сяргею Бароўскаму 29 студзеня споўніцца 60 гадоў. Ён — вядомы ў мінулым футбаліст, быў абаронцам мінскага "Дынама" і зборнай СССР. Як трэнер Бароўскі папрацаваў з 12 клубамі з Беларусі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, двойчы (у 1994-1997 і 1999-2000) быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі. Да чэрвеня 2015-га ён трэніраваў салігорскі "Шахцёр". Аднак пасля таго, як згубіў узаемаразуменне з гульцамі, напісаў заяву аб адстаўцы.
Фота: by.tribuna.com