Сяргей Міхалок атрымаў від на жыхарства ва Украіне

Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны ўручыла від на жыхарства лідару групы Brutto Сяргею Міхалку і яго прадзюсару Антону Азізбекяну.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржміграцыйнай службе. Від на жыхарства дае замежнікам права пастаянна пражываць ва Украіне і карыстацца тымі ж правамі і свабодамі, а таксама мець тыя ж абавязкі, як і грамадзяне Украіны, за выключэннямі, усталяванымі Канстытуцыяй, законамі або міжнароднымі дамовамі Украіны (права выбіраць і быць абранымі ў органы ўлады, працаваць на дзяржаўнай службе і г.д.), піша pravda.com.ua

У пачатку года Сяргей Міхалок заявіў, што яго новы праект BRUTTO сутыкнуўся з тымі ж праблемамі, што і ранейшы гурт “Ляпіс Трубяцкой”. Таму штаб-кватэру BRUTTO было вырашана перанесці ў Кіеў. Музыка тады заявіў, што не адмаўляецца ад беларускага грамадзянства і хоча легальна жыць ва Украіне, якая добра прыняла яго гурт. 24 студзеня Міхалок разам са сваіх прадзюсерам Антонам Азізбекянам афіцыйна папрасіў у Міністэрства культуры Украіны накіраваць запыт аб выдачы віду на жыхарства ў гэтай краіне.

Міхалок: Адмаўляцца ад беларускага грамадзянства не хачу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі