Symbal.by выклаў у агульны доступ лагатып Дня Волі ад Уладзіміра Цэслера
Напярэдадні Дня Волі Symbal.by выклаў у агульны доступ лагатып свята, створаны вядомым дызайнерам Уладзімірам Цэслерам. Спампаваць лагатып для ўласнага карыстання можна па гэтай спасылцы.
Таксама Symbal.by разам з арт-кандытарскай ZakazTorta.by выпусцілі 101 імбірны пернік з афіцыйным лагатыпам Дня Волі. Усе сродкі ад продажу гэтых пернікаў будуць пералічаныя на падрыхтоўку і адзначэнне Дня Волі-2019.
Набыць імбірны пернік можна ў мінскай краме Symbal.by на праспекце Машэрава, 18 ці праз сайт з дастаўкай у любы пункт свету.