Сын Лукашэнкі ўскладаў кветкі разам з байкерамі. Фота
Пры гэтым Віктар Лукашэнка быў апрануты ў байкерскую "касуху".
Памочнік прэзідэнта па пытаннях бяспекі Віктар Лукашэнка паўдзельнічаў у байкерскім прабегу, які адбыўся ў Мінску 25 красавіка, адзначае nn.by.
Калона матацыклістаў праехала ад салона Harley-Davidson на праспекце Незалежнасці да стэлы "Мінск — горад-герой" на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.
Старэйшы сын беларускага кіраўніка быў апрануты ў такую ж байкерскую "касуху", як і ўсе іншыя. Дарэчы, дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА не акцэнтавала ўвагу, што ў акцыі ўдзельнічае сын Аляксандра Лукашэнкі.