Сёлета кожную трэцюю допінг-пробу ў Беларусі возьмуць у лёгкаатлетаў

Сёлета кожную трэцюю допінг-пробу ў Беларусі возьмуць у лёгкаатлетаў

У 2016 годзе кожная трэцяя допінг-проба ў беларускім спорце будзе ўзятая ў лёгкай атлетыцы. Пра гэта журналістам распавёў дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА) Дзяніс Мужжухін.

Спецыяліст паведаміў, што цалкам пазбегнуць дыскваліфікацый пакуль не ўдаецца. "Але мы поўныя рашучасці выкараніць ужыванне забароненых прэпаратаў, каб моладзь была настроеная толькі на сумленную барацьбу і перамогу. Усе разумеюць, што перад летнімі Гульнямі кантроль будзе толькі ўзмацняцца", — перадае БЕЛТА словы Мужжухіна.

Дарэчы, у 2014 годзе восем беларускіх лёгкаатлетаў былі дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў. Летась такіх лёгкаатлетаў было сем, а ўвогуле на ўжыванні допінгу трапіліся 19 беларускіх спартоўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі