Для Мінска закупілі 3000 шэрынгавых ровараў
На вуліцах Мінска ўжо з'явіліся шэрынгавыя ровары і самакаты, паведамляе тэлеканал СТБ.
Пакуль што сэрвіс працуе ў тэставым рэжыме. Афіцыйна сезон адкрыецца 15 красавіка.
Агулам на мінскіх вуліцах будзе 3000 арэндных ровараў. На сёння іх толькі каля 800.
Дарэчы, мінчукі змогуць апрабаваць і навінку 2020 года — электраровары. Для сталіцы закупілі іх 300 штук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.