Сёння адзначаюцца 75-я ўгодкі ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі
17 верасня 1939 года Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.
Польшча, аслабленая вайной з нацысцкай Нямеччынай, не магла даць належны адпор. Таму савецкае войска без вялікіх цяжкасцяў заняло заходнія часткі Беларусі і Украіны.
Дата 17 верасня 1939 года — адна з самых неадназначных у найноўшай гісторыі Беларусі. З аднаго боку, адбылося з'яднанне дзвюх падзеленых частак Беларусі. З другога, Савецкі Саюз у 1939 годзе фактычна ўступіў у Другую сусветную вайну на баку Гітлера і прынёс у Заходнюю Беларусь палітычны тэрор.
На фота — савецкі плакат 1939 года