Сёння агучаць прысуд Вользе Класкоўскай
13 жніўня ў Стакгольме адбудзецца заключнае судовае паседжанне ў працэсе Вольгі Класкоўскай. Ёй пагражае да 8 гадоў турмы.
Вольгу вінавацяць у "замаху на забойства альбо нанясенне асабліва цяжкай шкоды здароўю" свайму мужу Гёкаю Безгіну. Экспертыза засведчыла, што ў Класкоўскай няма псіхічных адхіленняў.
Маці Вольга Людміла Класкоўская збіралася паехаць на суд, але не знайшла на гэта грошай, перадае Радыё "Свабода". Па словах жанчыны, яна ўжо пяць дзён не мае ніякіх вестак ад дачкі.
Фота — svaboda.org