Сёння БАТЭ гуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы з “Александрыяй”

Сёння БАТЭ гуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы з “Александрыяй”

У чацвер, 17 жніўня, БАТЭ гуляе ў плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы з украінскай “Александрыяй”. Матч пройдзе на “Барысаў-Арэне”, пачатак у 20.00. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”. Матч у адказ пройдзе 24 жніўня ва Украіне. У выпадку поспеху па выніках двух паядынкаў БАТЭ згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы.

У сённяшнім матчы нарэшце зможа згуляць Віталь Радзівонаў, які адбыў працяглую дыскваліфікацыю.

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч напярэдадні заявіў, што недаацэнкі саперніка не будзе. “Нас чакае вельмі моцны ўкраінскі калектыў”, — сказаў ён. Хаўбек “Александрыі” Арцём Чорны спадзяецца, што ў Барысаве ўдасца атрымаць перамогу. “Калі навязаць барацьбу, я думаю, усё будзе нармальна”, — сказаў ён у інтэрв’ю сайту sport.ua.

Сёння БАТЭ гуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы з “Александрыяй”
Віталь Радзівонаў. Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі