Сёння будуць судзіць маці памерлага ў мінскім СІЗА Ігара Пцічкіна

Нагадаем, маці памерлага пры нявысветленых акалічнасцях у СІЗА №1 21-гадовага Ігара Пцічкіна вечарам 13 лістапада была дастаўлена ў суд Маскоўскага раёна Мінска. Жанна Пцічкіна была затрымана дома супрацоўнікам міліцыі і невядомымі ў цывільным. Яе абвінавацілі ва ўхіленні ад яўкі ў суд па адміністрацыйнай справе аб пікеце 14 верасня. У той дзень сваякі памерлага і іншыя грамадзяне планавалі правесці акцыю памяці каля СІЗА. Было затрымана 18 чалавек.



Андрэя Бандарэнку будуць судзіць за той жа пікет. Разгляд справы прызначаны на 15.15 у судзе Маскоўскага раёна Мінска, інфармуе БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі