Сёння футбалісты "Шахцёра" і мінскага "Дынама" пачынаюць еўракубкавы сезон

Сёння футбалісты "Шахцёра" і мінскага "Дынама" пачынаюць еўракубкавы сезон

30 чэрвеня беларускія футбольныя клубы правядуць стартавыя матчы новага сезона Лігі Еўропы.

А 19-й гадзіне на мінскім стадыёне "Трактар" мінскае "Дынама" ў хатнім матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы прымае латвійскі "Спартак" з Юрмалы. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 18.55. Гэтым разам дынамаўцам давядзецца няпроста. Некалькі дзён таму клуб пакінуў асноўны галкіпер Аляксандр Гутар. Атрыманыя траўмы не дазволяць выйсці не поле Аляксею Казлову і Умару Бангура.

Салігорскі "Шахцёр" свой першы еўракубкавы матч правядзе на Фарэрскіх выспах супраць клуба "Рунавік". Гульня пачнецца а 21-й паводле беларускага часу. За клуб не зможа сёння згуляць бамбардзір Мікалай Януш, які атрымаў траўму ў нядаўнім матчы з мазырскай "Славіяй".

Уладальнік Кубка Беларусі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" пачне свой выступ на еўракубках з другога раўнда кваліфікацыі. Сапернікам каманды стане пераможца матчаў паміж венгерскім "Дэбрэцэнам" і "Ла Фіярытай" з Сан-Марына. Гэтыя каманды згуляюць свой першы матч сёння ў Сан-Марына, а матч у адказ пройдзе 7 ліпеня на полі венгерскага клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі