Сёння пачнецца суд над былой дырэктаркай кандытарскай фабрыкі "Слодыч"
Гэтую гучную справу будзе разглядаць суд Першамайскага раёна Мінска.
Паводле дадзеных следства, дырэктарка дала распараджэнне аб набыцці ў камерцыйнай фірмы за кошт прадпрыемства спецыяльнай падслухоўваючага і гуказапісваючага абсталявання. Яе ўстанавілі ў службовых памяшканнях. Пры гэтым уся інфармацыя пра размовы супрацоўнікаў акумулявалася на кампутары кіраўніцы фабрыкі, што з'яўляецца парушэннем таямніцы тэлефонных і іншых перамоваў, інфармуе БелаПАН.
Былая дырэктарка знаходзіцца за кратамі са снежня мінулага года.
Фота — Fotolia