Сёння пачынаецца суд над палітзняволенымі лідарамі АГП
Суд Першамайскага раёна Мінска / агенцтва "Минск-Новости"
Суд Першамайскага раёна Мінска сёння пачаў разгляд справы палітзняволеных лідараў АГП. Палітыкаў Аксану Аляксееву, Мікалая Казлова і Антаніну Кавалёву затрымалі 27 ліпеня. Іх абвінавацілі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Праваабаронцы са спасылкай на палітыка Анатоля Лябедзьку раней паведамлялі, што Казлова пасля затрымання збівалі на Акрэсціна і на “Валадарку” перавялі з ужо “сінімі нагамі”.
Гэта не першае затрыманне Казлова. Ён быў асуджаны на тры месяцы арышту за разгалошванне следчых звестак па справе Каардынацыйнай Рады, нагадваюць праваабаронцы "Вясны". Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя.
За час зняволення Казлоў атрымаў вымову ад адміністрацыі ізалятара, Казлова паставілі на прафулік як "схільнага да экстрэмізму".
Ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю сёлета 26 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.