Сёння падаражэў праезд у міжгародніх аўтобусах
Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" з 14 красавіка павялічвае кошт праезду на міжгародніх рэйсах.
Як інфармуе БЕЛТА, у сярэднім кошты на квіткі ў аўтобусы міжгародніх маршрутаў вырастуць на 8-9%. Кошт правозу багажу застанецца на ранейшым узроўні.
У прыватнасці, ад сёння тарыф за адзін кіламетр праезду на звычайных маршрутах складзе 538 рублёў, на хуткасных маршрутах — 698 рублёў, на дадатковых рэйсах — 724 рублі, на экспрэсных маршрутах — 806 рублёў. Гэтыя расцэнкі тычацца аўтобусаў агульнага тыпу.
Нагадаем, што з 1 красавіка праезд у прыгарадным аўтатранспарце ў Мінску падаражэў прыкладна на 18%.
Фота — nemiga.info