Сёння ў Беларусі завяршаецца ўступная кампанія ў дзяржаўныя ВНУ
6 жніўня ў Беларусі афіцыйна завяршаецца ўступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, інфармуе БЕЛТА.
Сёння ў ВНУ пройдуць адкрытыя пасяджэння прыёмных камісій па залічэнні студэнтаў-платнікаў на дзённае і завочнае аддзяленні. Поўныя спісы першакурснікаў будуць апублікаваныя на сайтах навучальных установаў.
Прыём дакументаў на платную форму навучання завяршыўся 4 жніўня. Залічэнне на бюджэтныя месцы скончылася 28 ліпеня.