Сёння ў Лізе Еўропы згуляюць тры беларускія клубы
2 жніўня тры беларускія футбольныя клубы правядуць матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.
Мінскае "Дынама" на сваім полі прыме славацкі клуб "Дунайска Стрэда". Гульня пачнецца а 19-й, жывую трансляцыю можна паглядзець на тэлеканале "Беларусь 5". У першай сустрэчы, якая прайшла тыдзень таму, мінчукі выйгралі з лікам 3:1.
Футбалісты брэсцкага "Дынама" ў 20.15 у Афінах сустрэнуцца з мясцовым "Атрамітасам". Першая іх гульня завяршылася з лікам 4:3 на карысць брастаўчан.
У Познані мясцовы "Лех" будзе прымаць у гасцях салігорскіх футбалістаў з "Шахцёра". На сваім полі гарнякі згулялі з палякамі 1:1.