Сёння ўначы часткова перакрыюць рух у цэнтры Мінска

У цэнтры Мінска зноў часткова перакрываюць рух: з 23.00 панядзелка, 27 траўня да 5.30 аўторка, 28 траўня, будзе перакрыты участак праспекта Машэрава ад вуліцы Багдановіча да Ціміразева і ад вуліцы Ціміразева да Арлоўскай. Як паведамляе БелаПАН, тут адбудзецца трэніроўка парада Узброеных сіл Беларусі.

Сталічная ДАІ рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут свайго руху ў сувязі з такімі зменамі.

Таксама трэніроўкі працягвае зводная рота ганаровай варты — на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. У сувязі з гэтым 28 і 30 красавіка, а таксама 1 траўня з 22.00 да 24.00 на гэтым участку праспекта Машэрава будзе перактыты рух усіх відаў транспарта, у тым ліку грамадскага наземнага.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі