Сёння вырашыцца пытанне аб высылцы з Беларусі праваабаронцы Танкачовай

Апоўдні ў РУУС Першамайскага раёна Мінска адбудзецца паседжанне, на якім будзе разгледжаная справа старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай. У кастрычніку стала вядома, што ёй, як грамадзянцы Расіі, анулявалі від на жыхарства ў Беларусі. Прычынай назвалі адміністрацыйныя правапарушэнні — перавышэнні хуткаснага рэжыму падчас кіравання аўтамабілем. Цяпер міліцыя будзе вырашаць пытанне аб высылцы з краіны праваабаронцы, адзначае РІА "Новости".

Нагадаем, нядаўна Савет пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека папрасіў расійскі МЗС аказаць тэрміновую дапамогу Алене Танкачовай. Савет перакананы, што рэальным матывам высылкі расійскай грамадзянкі з'яўляецца яе праваабарончая дзейнасць.

Чым магла перашкодзіць уладам праваабаронца Алена Танкачова?

Фота — dw.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі