Сёння вызначацца яшчэ 6 удзельнікаў 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе
Шэсць матчаў 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе пройдуць сёння, 8 ліпеня. У гэты дзень клубы вышэйшай лігі сустрэнуцца з прадстаўнікамі першага і другога дывізіёну. Гэта будуць наступныя пары:
“Баранавічы” (Д2) — “Нафтан”,
“Лакаматыў” (Д2) — “Віцебск”,
“Тарпеда” (Д2) — “Гомель”
ЮАС (Д3) — “Слуцк”
Маладзечна-ДЮСШ-4 (Д3) — “Крумкачы”
“Граніт” (Д2) — “Гарадзея”.
Раней у 1/8 фіналу выйшлі наступныя клубы: БАТЭ, “Дынама” (Брэст), “Орша” (Д2), “Мінск”, “Нёман”.
9 ліпеня ў рамках 1/16 фіналу Кубка Беларусі пройдуць наступныя матчы: “Слонім-2017” (Д2) — “Дняпро”, “Чысць” (Д3) — “Дынама” (Мінск), “Луч” (Д2) — “Шахцёр”, “Белшына” (Д2) — “Іслач”.
Апошні матч гэтай стадыі спаборніцтваў правядуць 18 ліпеня: сустрэнуцца “Смалявічы-СТІ” (Д2) — “Тарпеда-БелАЗ”.