"Талібан" увёў забарону на жаночы спорт — спартсменкі пакідаюць краіну
Спартсменкі Афганістана / News18.com
Жанчынам у Афганістане забаронена займацца спортам, у тым ліку спартсменкам нацыянальных зборных.
Пра гэта заявілі ў камісіі "Талібана" па культуры, паведамляе SBS News. Патрабаванні ісламу не дазваляюць жанчынам займацца ўсімі спартыўнымі заняткамі, дзе бачныя іх твары і фігуры. Пры гэтым жанчынам дазволена выходзіць на вуліцу толькі па неабходнасці, а спорт не з'яўляецца такой неабходнасцю.
Новыя патрабаванні робяць немагчымым правядзенне нават матча мужчынскай зборнай Афганістана па крыкеце супраць зборнай Аўстраліі, хоць у пачатку верасня "Талібан" дазволіў яго правесці.
Па правілах Міжнароднага савета крыкета, усе 12 членаў арганізацыі павінны мець як жаночую, так і мужчынскую каманду, калі яны хочуць праводзіць міжнародныя матчы.
"Талібан" рашуча адмаўляецца ісці на кампрамісы. І гэта нягледзячы на тое, што крыкет з'яўляецца самым папулярным відам спорту ў Афганістане.
Паводле інфармацыі СМІ, "Талібан" высочвае спартсменак і пагражае ім, каб яны спынілі гуляць. Некаторыя жанчыны ўжо пакінулі краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.