Талібы зачысцілі аэрапорт Кабула — наперадзе ішоў сцяганосец
Талібы / france24.com
Спецназ радыкальнага руху "Талібан" зачысціў аэрапорт Кабула пасля канчатковага вываду войскаў ЗША.
Відэа з месца падзей апублікавалі ў Telegram-канале "Вайсковы аглядальнік".
Паводле інфармацыі крыніц канала, гаворка ідзе пра атрад "Бадры 313", а сама аперацыя мела месца 31 жніўня.
У роліку, які мае музычнае суправаджэнне, можна ўбачыць сцяганосца спецназа. Гэты таліб перасоўваецца па будынку з вялікім белым сцягам руху, які прымацаваны да яго спіны.
Узброеныя баевікі з "Бадры 313" планамерна абышлі ўсе памяшканні аэрапорта сталіцы Афганістана і праверылі іх на наяўнасць старонніх асоб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.