Тысячы людзей ужо некалькі дзён стаяць ля сцен аэрапорта Кабула

Тысячы людзей ужо некалькі дзён стаяць ля сцен аэрапорта Кабула

Тысячы людзей ужо некалькі дзён стаяць ля сцен аэрапорта Кабула і спрабуюць ўцячы з Афганістана, які захапіў "Талібан". 

Вайскоўцы ЗША не даюць ім зайсці на тэрыторыю, а баевікі "Талібану" заблакавалі бліжэйшыя вуліцы.

На днях стала вядома, што байцы "Талібана" застрэлілі аднаго сваяка журналіста Deutsche Welle, а таксама сур'ёзна паранілі яшчэ аднаго. 

Талібы хацелі знайсці самога карэспандэнта і праводзілі ператрусы ў дамах, дзе ён мог знаходзіцца. Але той цяпер працуе ў Германіі. Не знайшоўшы яго, талібы рассправіліся з яго сваякамі.

З пачатку жніўня "Талібан" абвясціў сапраўднае паляванне на журналістаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі