Танкавыя часці РФ у Беларусі не гатовыя да бою — брытанская разведка

Расійскія танкі / прэс-служба Мінабароны РФ
Расійскія танкі / прэс-служба Мінабароны РФ

Расійскія танкавыя падраздзяленні, дыслакаваныя ў Беларусі, не гатовыя да бою. Пра такое меркаванне брытанскай разведкі паведамляе DW.

Мінабароны Вялікабрытаніі апублікавала новую справаздачу, у якой згадваюцца часці расійскай 1-й гвардзейскай танкавай арміі, якія, "верагодна, былі сярод расійскіх сіл, нядаўна перакінутых у Беларусь". Паводле звестак брытанскай разведкі, гэтыя часці ў Беларусі трэніраваліся перад разгортваннем "і наўрад ці маюць падраздзяленні падтрымкі, неабходныя для баявой гатоўнасці".

Брытанская разведка звяртае ўвагу, што апошнія двое сутак баявыя дзеянні ва Украіне па-ранейшаму былі сканцэнтраваныя ў раёне Бахмута Данецкай вобласці і каля Сватава ў Луганскай вобласці. У гэтых раёнах расійскія войскі па-ранейшаму ладзіць частыя невялікія наступы з пераменным поспехам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі