"Тарпеда-БелАЗ" абыграла венгерскі "Дэбрэцэн" — 1:0

"Тарпеда-БелАЗ" абыграла венгерскі "Дэбрэцэн" — 1:0

У Жодзіне 21 ліпеня ў рамках другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы прайшоў матч у адказ паміж мясцовым "Тарпеда-БелАЗ" і венгерскім "Дэбрэцэнам". Гульня скончылася з лікам 1:0 на карысць беларускай каманды.

Адзіны гол на 25-й хвіліне забіў Вадзім Дземідовіч.

Першая сустрэча адбылася ў Венгрыі 14 ліпеня. Тады футбалісты "Тарпеда" святкавалі перамогу з лікам 2:1.

Такім жодзінская каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі выходзіць у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы. У ім клуб сустрэнецца з венскім "Рапідам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі