“Тарпеда-БелАЗ” разграміла “Граніт”, а “Гарадзея” — “Нафтан”

“Тарпеда-БелАЗ” разграміла “Граніт”, а “Гарадзея” — “Нафтан”

Яшчэ два матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 20 жніўня. Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” прыняло на сваім полі мікашэвіцкі “Граніт”, які мае сур’ёзныя праблемы з асноўным складам гульцоў. Вынік стаў прадказальным — 5:0. Адметна, што першы тайм абышоўся без галоў, а ў другой палове гульні яны літаральна пасыпаліся.

Дзякуючы гэтай перамозе жодзінцы цяпер займаюць 4-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату.

У той жа дзень “Гарадзея” ў сябе дома разграміла “Нафтан” 3:0 і заняла 5-е месца ў турнірнай табліцы. Хімікі пры гэтым застаюцца аўтсайдэрамі першынства краіны і займаюць апошні радок.

 

Нагадаем, што ў пятніцу, 19 жніўня, прайшлі першыя два матчы 19-га тура: “Нёман” — “Дынама” (Брэст) — 0:4, “Славія” — “Крумкачы” — 1:0.

Заўтра пройдуць наступныя паядынкі: “Белшына” — “Мінск”, “Іслач” — “Віцебск”, “Дынама” (Мінск) — БАТЭ, “Шахцёр” — “Слуцк”.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі