“Тарпеда-БелАЗ” спыніла палёт “Крумкачоў”

“Тарпеда-БелАЗ” спыніла палёт “Крумкачоў”

Матчам “Тарпеда-БелАЗ” — “Крумкачы” завяршыўся 5 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Дэбютанты элітнага дывізіёну, якія пакуль што гулялі без паразаў, гэтым разам саступілі з буйным лікам дасведчанай камандзе з Жодзіна — 3:0 на карысць “Тарпеда”.

Галамі ў гэтым матчы адзначыліся Віталь Квашук, Антон Галянкоў і Максім Скавыш.

Цікава, што напярэдадні ў матчы дублёраў аўтазаводцы прайгралі “Крумкачам” з такім самым лікам — 0:3. Таму сённяшні матч выглядае рэваншам асноўнага складу за няўдачу другой каманды.

Нагадаем вынікі ўсіх іншых матчаў 5 тура: “Нёман” — “Мінск” — 0:1, “Шахцёр” — “Нафтан” — 2:0, “Дынама” (Мінск) — “Слуцк” — 1:1, “Белшына” — БАТЭ — 2:3, “Іслач” — “Дынама” (Брэст) — 2:4, “Славія” — “Віцебск” — 0:4, “Граніт — “Гарадзея” — 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі