"Тарпеда-БелАЗ" выйграла ў "Славіі", усе галы Дземідовіч забіў з пенальці
У нядзелю прайшлі тры апошнія матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Тарпеда-БелАЗ" у прысутнасці 465 заўзятараў выйграла ў "Славіі" — 2:0, усе галы Вадзім Дземідовіч забіў з пенальці (на 32-й і 75-й хвілінах).
"Гарадзея" і "Іслач" згулялі ўнічыю 0:0, а "Слуцк" прайграў "Мінску" — 0:1.
Іншыя паядынкі 27-га тура адбыліся ў пятніцу і суботу. Нагадаем іх вынікі: "Крумкачы" — БАТЭ — 0:3, "Шахцёр" — "Нёман" — 1:0, "Дынама" (Мінск) — "Белшына" — 3:1, "Граніт" — "Віцебск" — 0:3, "Нафтан" — "Дынама" (Брэст) — 1:0.
У БАТЭ 67 ачкоў, "Шахцёр" мае 52, мінскае "Дынама" — 49, "Мінск" — 44 ачкі.
Матчы 28-га тура пройдуць 5-7 лістапада. Каляндар гульняў гл. тут.