"Тарпеда-БелАЗ" згуляла ўнічыю з "Белшынай" — 2:2

"Тарпеда-БелАЗ" згуляла ўнічыю з "Белшынай" — 2:2

25 траўня жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" прымала на сваім полі футбалістаў бабруйскай "Белшыны" ў рамках дзявятага тура чэмпіянату краіны.

Лік у гульні на 22-й хвіліне адкрыў прадстаўнік гасцей Булыга. Толькі на 48-й хвіліне Максіму Скавышу ўдалося аднавіць раўнавагу. Аднак бабруйская каманда працягвала атакаваць, і на 72-й хвіліне Мацвеенка зноў вывеў "Белшыну" наперад. Толькі дзякуючы Дземідовічу, які забіў гол галавой, жодзінскай камандзе ўдалося закончыць гульню ўнічыю — 2:2.

Дзявяты тур чэмпіянату завершыцца 7 ліпеня ў Маладзечне: там "Іслач" сустрэнецца з БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі