Тата рэчыцкай дзяўчынкі, якая выклікала МНС: Я на падлозе не спаў і зусім не п'ю

Тата рэчыцкай дзяўчынкі, якая выклікала МНС: Я на падлозе не спаў і зусім не п'ю

Бацька шасцігадовай дзяўчынкі з Рэчыцы, якая выклікала ратавальнікаў, пагаварыў з журналістамі.

Як паведамлялася раней, увечары 24 студзеня дзяўчынка затэлефанавала ў МНС і праз слезы паведаміла, што ў кацельні цячэ вада і ідзе дым. Бацька, па яе словах, спіць п'яны на падлозе і не прачынаецца, а маці — на працы ў лякарні. Акрамя дзяўчынкі дома быў яшчэ трохгадовы брат.

Да прыезду ратавальнікаў дзеці паспелі апрануцца і выйсці на вуліцу. Выявілася, што ў доме прарвала трубу на ўводзе ў ацяпляльны кацёл, і гарачая вада стала выцякаць з сістэмы ацяплення. Пару ад яе дзеці прынялі за дым.

На наступны дзень у гутарцы з журналістамі tut.by бацька, якога дзеці напярэдадні не маглі разбудзіць, патлумачыў свае паводзіны падчас здарэння: "Я дзень быў на вуліцы, насіў брыкет, дровы калоў, потым зайшоў дамоў, і ўсё — мяне вырубіла. Ад холаду размарыла. Не ведаю, як так атрымалася, я не піў".

Праўда далей мужчына сам сабе запярэчыў. Ён кажа, быццам памятае, як дзеці яго будзілі, а ён не мог абудзіцца. 

"Хіба я спаў на падлозе? Так? Такога быць не можа. Учора жонка працавала ў другую змену, а я дзяцей забіраў сам. Аднаго са школы ў 16.45, другога — з садка. Прыйшлі дадому, тут побач, ды, быў грашок, выпіў бутэлечку віна, але на падлозе не спаў. Я наогул не п'ю", — запэўнівае мужчына.

Па яго словах, жонка за здарэнне ўжо прыгразіла яму разводам. Мужчына абяцае, што памяняе свой лад жыцця. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі