Тэхабслугоўванне “расшыфруюць” у “жыроўцы” праз месяц. Ці праз два

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун. На пытанне Еўрарадыё, калі жыхары змогуць пабачыць ў “жыроўцы”, якія менавіта працы па бягучым рамонце ці тэхабслугоўванні выконваюцца ў іх доме, Шагун адказаў наступнае:

“Ну можа праз месяц. Ці праз два!”.

Пры гэтым намеснік міністра патлумачыў, што тэхасблугоўванне ў доме — гэта прыборка тэрыторыі і абслугоўванне некаторых інжынерных сістэм.

“Напрыклад, абслугоўванне засаўкі”, — удакладняе намміністра.

Нагадаем, “расшыфраваць” тэхабслугоўванне ў “жыроўках” патрабуе Жыллёвы кодэкс, які набыў моц 2 сакавіка 2013 года.

Фота: www.intex-press.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі