Уначы ў Беларусь заляталі 17 "шахедаў", тройчы падымалі авіяцыю — Беларускі Гаюн
Шахед, ілюстрацыйнае фота
У ноч з 25 на 26 лістапада у паветраную прастору Беларусі з Украіны мінімум 17 разоў заходзілі расійскія дроны-камікадзэ тыпу "шахед", паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн". Гэта ўдвая менш, чым у ноч напярэдадні.
Паводле звестак "Гаюна", беспілотнікі праходзілі праз "беларускі калідор" і сыходзілі ў напрамку Лоева, Брагіна, Рэчыцы, Мазыра і Ельска. Пры гэтым адзін з іх зайшоў у прастору Беларусі двойчы.
Назіральнікі адзначаюць, што два "шахеды" маглі быць збітыя беларускай супрацьпаветранай абаронай у Мазырскім раёне. Яны зніклі адначасова каля 3:10 ў прыгарадзе Мазыра.
Дзяжурная авіяцыя беларускіх Ваенна-паветраных сілаў падымалася за ноч тройчы.
Паветраных сілы УСУ заявілі, што над тэрыторыяй Беларусі былі лакацыйна страчаныя 5 БПЛА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.