Тэлеграм заблакаваў праўладны канал "Жулики Беларуси"
Тэлеграм заблакаваў на прыладах з IOS праўладны канал "Жулики Беларуси", у якога было 34 тысячы падпісчыкаў.
Гэты ТГ-канал публікаваў асабістыя даныя людзей, якія выказваліся супраць афіцыйных уладаў, "пакаяльныя" відэа, каментары сілавікоў і ўрыўкі з сюжэтаў дзяржаўнага тэлебачання.
Раней паведамлялася, што Тэлеграм заблакаваў два апазіцыйныя каналы з асабістымі звесткамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.