Тэлеканал "Белсат" выйграў суд у мінскага прадпрымальніка

Калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда адмовіла ў задавальненні пазову прадпрыемства “БЕЛСАТплюс” да кампаніі Telewizja Polska, якая з'яўляецца ўладальніка "Белсата". Нагадаем, пазоўнікі патрабавалі, каб спадарожнік “Astra” прыпыніў перадачу сігналу тэлеканала “Белсат”.



Калегія прыйшла да высновы, што пазоўнік не прадаставіў доказаў парушэння яго выключных правоў на таварны знак BELSAT на тэрыторыі Беларусі, інфармуе БелаПАН.

 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі