У аўторак у Беларусі будзе да +29

Восенню ў Беларусі / З архіва Еўрарадыё

Восенню ў Беларусі / З архіва Еўрарадыё

Тэмпературны рэжым у Беларусі ў верасні на 1-3 градусы вышэй за кліматычную норму, паведамляюць сіноптыкі. У бліжэйшыя дні такія ўмовы надвор'я захаваюцца.

У аўторак, 12 верасня, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 да +12 градусаў (месцамі на ўсходзе — 3-5 цяпла, а на захадзе — да +15), у дзённыя гадзіны — ад +23 на паўночным усходзе краіны да +29 на Брэстчыне. Будзе пераважна без ападкаў.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў сераду, а ў чацвер амаль па ўсёй краіне чакаюцца дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Ападкі чакаюцца і ў пятніцу, а ў суботу ўжо іх амаль не будзе. У выхадныя прагназуецца ўдзень ад 19 да 28 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі